• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экс-вядучы АНТ атрымаў грамадзянства Украіны

    Беларускі актор, тэлевядоўца, сцэнарыст і прадусар Яўген Смарыгін атрымаў грамадзянства Ўкраіны.

    «Я ўжо таксама ўкраінец. Мне ўжо грамадзянства надалі», — сказаў Яўген Смарыгін у відэазапісе, які разьмясьціў на сваёй старонцы ў Face­book кіеўскі эзатэрык Андрэй Дуйко.

    Яўген Смарыгін раней паведамляў, што здаў іспыт па ўкраінскай мове, каб атрымаць грамадзянства Ўкраіны. Ён жыве ва Ўкраіне больш за 15 гадоў, ажаніўся на ўкраінскай грамадзянцы, зь якой выхоўваюць трох дзяцей.

    У Беларусі быў удзельнікам КВЗ, вёў некалькі забаўляльных праектаў на дзяржаўным тэлеканале АНТ — у 2009 годзе ён атрымаў дзяржаўную прэмію «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшы вядоўца музычна-забаўляльнай праграмы».

    Здымаўся ў мастацкіх фільмах, вёў перадачы на расейскіх тэлеканалах.

    Ва Ўкраіне з 2015 году ўдзельнічае ў праектах «Дызель Студыя» — творчага аб’яднаньня колішніх удзельнікаў украінскіх каманд КВЗ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці