• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі больш за 20 акаўнтаў СМІ і блогераў у Тhreads

    Увечары 28 студзеня Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла  Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце. Выглядае, што ў органах пракуратуры, якія складаюць заявы ў суды, пошук «экстрэмізму» ў сацсетцы Тhreads стаў новым трэндам.

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі больш за 20 акаўнтаў СМІ і блогераў у Тhreads

    Фота: David Rado для Pexels.com

    Паводле рашэння суда Партызанскага раёна Мінска ад 26 студзеня 2026 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі адразу 27 акаўнтаў у сацыяльнай сетцы Тhreads. Сярод іх два дзясяткі акаўнтаў, што належаць беларускім незалежным медыя і блогерам:

    • «Вот Так» (ідэнтыфікатар threads.com/@vottaktv);
    • REFORM.news (ідэнтыфікатар threads.com/@reform.news);
    • «Новы Час | Novy Čas» (ідэнтыфікатар threads.com/@novychas);
    • NEXTA | НЕХТА (ідэнтыфікатар threads.com/@nexta_tv);
    • «Беларусь Новости» (ідэнтыфікатар threads.com/@belarusnovosti2);
    • «БРЦ / Беларускi расследавальнiцкi цэнтр» (ідэнтыфікатар threads.com/@belarus_file);
    • «БЮРО – раследаваннi пра Беларусь» (ідэнтыфікатар threads.com/@buromedia_by);
    • «Наша Нiва | Nashaniva.com» (ідэнтыфікатар threads.com/@nashaniva);
    • MOST | ПОЛЬША | БЕЛАРУСЬ (ідэнтыфікатар threads.com/@mostmedia.io);
    • Media IQ (ідэнтыфікатар threads.com/@mediaiq_official);
    • «Медиапроект Маланка» (ідэнтыфікатар threads.com/@malanka_media);
    • «Чай з малинавым варэннем» (ідэнтыфікатар threads.com/@godofbelarus);
    • «Салiдарнасць» (ідэнтыфікатар threads.com/@gazetabycom);
    • «Зелёный портал» (ідэнтыфікатар threads.com/@greenbelarus);
    • CityDog.io – журнал о беларусах (ідэнтыфікатар threads.com/@citydog_by);
    • «ЧестнОК | ЧаснОК» (ідэнтыфікатар threads.com/@chestnokby);
    • «Будзьма беларусамi!» (ідэнтыфікатар threads.com/@budzma);
    • «Беларусь Новости» (ідэнтыфікатар threads.com/@belarusnovosti);
    • старонка блогера Сяргея Бяспалава Sergey Bespalov (ідэнтыфікатар threads.com/@artasok);
    • «Радыё Свабода» | Беларусь» (ідэнтыфікатар threads.com/@radiosvaboda).

    Што тычыцца апошняга інтэрнэт-рэсурсу, то яго ўключылі ў «экстрэмісцкі» спіс Міністэрства інфармацыі ўжо другі раз. На тры дні раней яго прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

    Да слова, у пералік рэсурсаў, згаданых у рашэнні суда Партызанскага раёна ад 26 студзеня, ёсць і два акаўнты ў Тhreads вызваленых у канцы мінулага года палітыкаў — Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі.  

    27 студзеня 2026 года суд Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» акаўнты «МАЯ КРАIНА БЕЛАРУСЬ» (ідэнтыфікатар threads.com/@majakrainabelarus) і «Дзе Навiны?» (ідэнтыфікатар threads.com/@dzenews). З апошнім інтэрнэт-рэсурсам зноў атрымаўся «дубляж»: першым «экстрэмізм» засведчыў суд Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сваім рашэнні ад 19 студзеня 2026 года.

    Дадатковае рашэнне па прызнанні «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» вынес 23 студзеня 2026 года суд Пінскага раёна і горада Пінска Брэсцкай вобласці. Наўздагон у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі лагатып інтэрнэт-рэсурса «Про Инфо» — надпіс «proin­fo. Информационные материалы», выкананы рознымі колерамі. Сам акаўнт «Про Инфо» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» з гэтым лагатыпам пінскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» сёлета 5 студзеня. Гэта старонка пра навіны Лунінецкага раёна, якая мае ўсяго 5 падпісчыкаў і не абнаўлялася з лютага 2024 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці