• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Instagram Насты Роўда два разы запар трапіў у «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 10 лютага ў чарговы раз папоўніла  Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    Наста Роўда

    Наста Роўда на канферэнцыі «Беларуская журналістыка: дзе пачынаецца заўтра». Вільня, 16 верасня 2025 года. Фота: БАЖ

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаная старонка ў сацсетцы Insta­gram журналісткі, дырэктаркі незалежнага беларускага анлайн-выдання «Наша Ніва» Настассі Роўда (ідэнтыфікатар instagram.com/nasta_rouda?igsh=Zm41eGVidDgwejY0). Адпаведнае рашэнне прыняў 5 лютага 2026 года суда Савецкага раёна Мінска. Днём пазней, 6 лютага 2026 года, такое ж рашэнне адносна Insta­gram-акаўнта nasta_rouda прыняў суд Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У выніку старонка журналісткі фігуруе ў «экстрэмісцкім» спісе двойчы.

    «Экстрэмісцкамі» абвешчаныя і некалькі акаўнтаў у Insta­gram, якія належаць папулярным блогерам.

    Так, суд Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці 4 лютага 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» акаўнт экс-палітвязня, прадпрымальніка і блогера Аляксандра Кныровіча — knyrovich_business (ідэнтыфікатар instagram.com/knyrovich_business?igsh=d3hjMXY3cW0xYXJk).

    5 лютага 2026 года той самы суд Пухавіцкага раёна пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» кантэнт Insta­gram-акаўнта блогера і грамадскага актывіста Радэка Пусько з назвай radek­pusko (ідэнтыфікатар instagram.com/radekpusko?igsh=MWh3d3VlaGRkZWc0aQ==). А таксама Insta­gram-акаўнт hadzin­s­ki (ідэнтыфікатар instagram.com/hadzinski?igsh=cTY3cHVneTJmOWw5), які належыць фатографу Паўлу Хадзінскаму.

    Рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста ад 4 лютага 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны Insta­gram-акаўнт YouTube Беларусi  — youtube_blr (ідэнтыфікатар instagram.com/youtube_blr?=NTJ6OXk0MW9iNjFk), які рэтранслюе «галоўныя відэа беларускага сегмента YouTube». На старонку падпісаныя ўсяго 19 чалавек.

    9 лютага 2026 года суд Ленінскага раёна Магілёва пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» змест старонкі «Татьяна Мартынова» ў сацсетцы Tik­Tok (ідэнтыфікатар tiktok.com/@tvmartynova). На гэты рэсурс блогеркі падпісаныя больш за 62 тысячы чалавек.

    Суд Вілейскага раёна Мінскай вобласці 9 лютага 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» змест старонак з назвай «Серега Серегин» у сацсетках Threads (ідэнтыфікатар threads.com/@se_rega9550) i Face­book (ідэнтыфікатар facebook.com/share/1GFi9HYV6o). На некалькі дзён раней, 5 лютага 2026 года, той самы суд пастанавіў лічыць «экстрэміскім» кантэнт старонкі «Серега Серегин» у Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/se_rega9550), на якую падпісаныя больш за 71 тысячу чалавек. На сваіх старонках блогер разважае пра сучасную палітыку, крытыкуючы ў тым ліку Аляксандра Лукашэнку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці