• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мініфарма: старонкі ў сацсетках «Медиа-Полесье», «Минск Беларусь мир новости», Telegram-каналы Astra і «Беларусь_360»

    20 снежня Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла  Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    Фота: pix­abay для pexels.com

    У адпаведнасці з рашэннем суда Ленінскага раёна горада Гродна ад 19 снежня 2025 года «экстрэмісцкімі» прызналі сацсеткі  медыяпраекта «МИНСК БЕЛАРУСЬ МИР НОВОСТИ». У прыватнасці, старонку з назвай «МИНСК БЕЛАРУСЬ МИР НОВОСТИ» ў Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/belarus_top), старонку з назвай «Беларусь Топ» у сацсетцы  «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар vk.com/novosti_blr, https://vk.com/public20529107), старонку з назвай «Новости Беларуси и Минска» ў Face­book (ідэнтыфікатар facebook.com/belarustop). «Экстрэмісцкім» прызнаны і лагатып, выявы якога ёсць на гэтых старонках. Паводле апісання на сайце Мінінфарма, ён выглядае як «літары белага колеру «БЕЛАРУСЬ ТОП» у цэнтры чорнага фону».  

    «Цікавыя навіны Беларусі, актуальныя тэмы, абмеркаванні, апытанні», — так аўтары праекта апісваюць змест сваіх інтэрнэт-рэсурсаў.

    17 снежня 2025 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска залічыў у «экстрэмісцкія матэрыялы» Telegram-канал з назвай «ASTRA» (ідэнтыфікатар t.me/astrapress). Гэта расійскі навінавы інтэрнэт-рэсурс, які мае больш за 277 тысяч падпісчыкаў.

    Рашэннем суда Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ад 16 снежня 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаная старонка  «Медиа-Полесье» ў сацсетцы Х (ідэнтыфікатар x.com/mediapolesye).

    Сёлета ў ліпені «экстрэмісцкімі» прызналі іншыя сацсеткі гэтага анлайн-выдання. Сайт выдання media-polesye.com быў прызнаны «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй» 16 красавіка 2025 года. 18 траўня 2024 года «экстрэмісцкай» была абвешчаная старонка «Медиа-Полесье» ў Faсe­book. 22 ліпеня 2024 года ўлады прызналі «экстрэмісцкім» YouTube-канал медыя.  

    15 снежня 2025 года суд Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці прызнаў «экстрэмісцкім» змест Telegram-канала «БЕЛАРУСЬ_360» (ідэнтыфікатар t.me/pershyreg). Гэта Telegram-канал з навінамі Брэсцкай вобласці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.