• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: кніга «Выпадковы прэзідэнт» Паўла Шарамета, Telegram-канал Мікалая Халезіна і іншыя рэсурсы

    Увечары 24 сакавіка Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    У пералік на сайце ведамства ўключылі кнігу «Выпадковы прэзідэнт. (Палітычны партрэт)» аўтарства журналістаў Паўла Шарамета і Святланы Калінкінай. Рашэнне прызнаць яе «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» 18 сакавіка 2025 года прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Кніга была надрукаваная ў 2004 годзе ў Санкт-Пецербургу выдавецтвам «Лимбус Пресс» на рускай мове.

    Паведамляецца, што рашэнне суда распаўсюджваецца таксама на копіі альбо іншыя выданні кнігі.

    Скрыншот з сайта Міністэрства інфармацыі Беларусі

    20 сакавіка 2025 года суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкім» відэаролік «Беларусь vs «Русский мир»_ сопротивление хватке Кремля – Дмитрий Мицкевич» (ідэнтыфікатар youtube.com/watch?v=j7p5ApRMmnc). Гэты відэаролік з разважаннямі журналіста Змітра Міцкевіча выйшаў чатыры месяцы таму на YouTube-канале VILNYS.

    Гэтаксама 20 сакавіка 2025 года суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкай» старонку ў Insta­gram журналіста Алега Ражкова з назвай «oleg.razhkou» (ідэнтыфікатар instagram.com/oleg.razhkou?igsh=MW16Z2EwNWpvN2о1Mw). На дадзены момант старонка недаступная для карыстальнікаў.

    Суд Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці 20 сакавіка 2025 года прызнаў «экстрэмісцкім» Telegram-канал «ХЗ.ХалезинЗнает» (ідэнтыфікатар t.me/nicolai_khalezin), на які падпісаны 2 632 чалавекі. Гэта адзін з інтэрнэт-рэсурсаў Мікалая Халезіна — беларускага журналіста, сцэнарыста, мастацкага кіраўніка «Свабоднага тэатра». 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці