• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: «Наша Ніва» і «Дзе Навіны?» у Threads, «ЕвроБеларус» у TikTok

    23 студзеня Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла  Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    Паводле гэтага спіса, суд Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці 19 студзеня 2026 года пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонку «Дзе Навiны?» у сацыяльнай сетцы Threads (ідэнтыфікатар threads.com/@dzenews). Рэсурс мае 3 тысячы з лішкам падпісчыкаў і транслюе беларускія навіны з розных рэгіёнаў.

    Суд Мінскага раёна Мінскай вобласці 21 студзеня 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай» старонку ў Threads з назвай «Наша Нiва | Nashaniva.com» (ідэнтыфікатар threads.com@nashaniva). Іншыя інтэрнэт-рэсурсы, афіляваныя з вядомым беларускім выданнем, прызнаваліся «экстрэмісцкімі» і раней. У студзені 2022 года КДБ абвесціў «Нашу Ніву» «экстрэмісцкім фармаваннем».

    У адпаведнасці з рашэннем суда Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці «экстрэмісцкім» вырашана лічыць змест Tik­Tok-акаўнта «belarustv BY. ЕвроБеларус | Новости» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@belarustv). На гэты інтэрнэт-рэсурс, які піша пра рэпрэсіі супраць беларусаў пасля пратэсных падзей 2020 года, падпісаныя 2331 чалавек.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці