• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сайты «Медиа-Полесье», Petitions.by, «Вольныя», Instagram-акаўнт Мікалая Халезіна

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 22 красавіка абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

    Медиа-Полесье спіс экстрэмістскіх матэрыялаў

    Скрыншот сайта

    Паводле рашэння суда Пінскага раёна і г. Пінска ад 16 красавіка 2025 года ў спіс ўключылі сайт незалежнага анлайн-выдання «Медиа-Полесье» з ідэнтыфікатарам media-polesye.com.

    У ліпені 2024 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» быў прызнаны YouTube-канал «Медиа-Полесье», у траўні таго ж года ў «экстрэмісцкі» спіс на сайце Мінінфарма ўнеслі старонку «Медиа-Полесье» ў Face­book. Упершыню кантэнт сайта «Медиа-Полесье» быў абвешчаны «экстрэмісцкім» у 2022 годзе, тады ён меў іншы інтэрнэт-адрас.

    Рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 18 красавіка 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» быў прызнаны сайт Petitions.by (ідэнтыфікатар https://e‑petitions.by) разам з прыналежнымі яму старонкамі ў сацыяльных сетках і месенджарамі.

    Гэтаксама разам з афіляванымі сацсеткамі і месенджарамі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаныя сайты Беларускага цэнтра эканамічных даследаванняў і прапаганды (Belaru­sian Eco­nom­ic Research and Out­reach Cen­ter «BEROC») (ідэнтыфікатары beroc.org; beroc.pro; beroc.tech) і сайт Школы эканомікі і бізнесу BISEB (ідэнтыфікатар biseb.org). Адпаведнае рашэнне прыняў 18 красавіка 2025 года суд Цэнтральнага раёна Мінска.

    Рашэннем суда Ленінскага раёна Магілёва ад 17 красавіка 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны сайт «Дапамога Вольным палітвязням Беларусі» (ідэнтыфікатар  volnyja.com) і акаўнт гэтага праекта ў Face­book.

    16 красавіка 2025 года суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай» старонку «freekuhar. Перетрем с Халезиным» у Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/freekuhar). Гэта адзін з інтэрнэт-рэсурсаў Мікалая Халезіна — беларускага журналіста, сцэнарыста, мастацкага кіраўніка «Свабоднага тэатра».  

    Сёлета 20 сакавіка суд Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкім» Telegram-канал «ХЗ.ХалезинЗнает».

    18 красавіка 2025 года суд Ленінскага раёна Гродна вырашыў, што «экстрэмісцкі» складнік маюць прыватныя старонкі відэааператара-фрылансера Аляксандра Дзянісава ў сацсетках Face­book (ідэнтыфікатар facebook.com/dzanisau) і «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар vk.com/ales_dzianisau).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці