• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Telegram- і YouTube-каналы BYAROZA INFO

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 7 красавіка ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    BYAROZA INFO у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў РБ

    Канал BYAROZA INFO ў YouTube. Скрыншот: БАЖ

    У пералік забароненых да распаўсюду інфармацыйных рэсурсаў унеслі Telegram-канал з назвай Byaroza_info (ідэнтыфікатар  https://t.me/byarozainf), у яго ўсяго 3 падпісчыкі. Гэта рэсурс з беларускімі навінамі.

    Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс улады ўключылі YouTube-канал з такой самай назвай (ідэнтыфікатар youtube.com/channel/UCqhxNBw89TaqB47aDzM6ing), на які падпісаны 2 240 чалавек. На канале транслююць навіны з Беларусі ў відэафармаце.

    Рашэнне прызнаць гэтыя рэсурсы «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 6 красавіка 2026 года суд Цэнтральнага раёна Мінска. Паводле гэтага рашэння, «экстрэмісцкім» прызнаны і лагатып, выкарыстаны на Telegram- і YouTube-каналах — «у выглядзе надпісу BYAROZA INFO чырвоным колерам на шэрым фоне ў коле чырвонага колеру», як напісана на сайце Мінінфарма.

    Месяц таму, 9 сакавіка 2026 года, суд Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» Tik­Tok-акаўнт byaroza_info. Раней гэты інтэрнэт-рэсурс ужо прызнавалі экстрэмісцкім, але тады ён меў назву byaroza_media. Стваральнікі змянілі яе пасля таго, як 1 лістапада 2024 года кантэнт Tik­Tok-акаўнта прызнаў «экстрэмісцкім» суд Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.