«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Viber-канал «Зеркало | Новости», YouTube-канал «Настоящая Беларусь», сайт і сацсеткі This Minsk Media
Увечары 4 ліпеня Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Ілюстрацыя створана БАЖ з выкарыстаннем ChatGPT
Паводле рашэння суда Партызанскага раёна Мінска ад 30 чэрвеня 2025 года ў «экстрэмісцкі» спіс ўключылі Viber-канал «Зеркало | Новости» (ідэнтыфікатар invite.viber.com/?g2=AQAG6KinUuRDR01UgJ5tahe1NyPFqJnsMVyVEyeTaPMAwPRdqk%2FU%2FSw1RXFJX165&lang=ru).
«Зеркало» — гэта беларускае анлайн-выданне, пераемнік разгромленага ўладамі навінавага партала TUT.BY. 18 жніўня 2021 года паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў былі ўключаныя сайт Zerkalo.io і афіляваныя з ім сацсеткі. У чэрвені 2023 года «Зеркало» было прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем», у адпаведным рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў згадваліся сайт медыя, сацыяльныя сеткі і ягоны лагатып.
27 чэрвеня 2025 года суд Маскоўскага раёна Мінска пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйный прадукцыяй» інтэрнэт-рэсурс thisminsk.org. Сайт прэзентуе сябе як незалежнае медыя, якое піша навіны Беларусі і свету. Разам з ім у «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўнесеныя:
- Telegram-канал This Minsk Media (ідэнтыфікатар t.me/thisminsk);
- Telegram-бот «Редакция This Minsk Media» (ідэнтыфікатар @thisminskbot);
- Старонка thisminsk у Instagram (ідэнтыфікатар instagram.com/thisminsk);
- Старонка thisminsk у TikTok (ідэнтыфікатар tiktok.сom/@thisminsk);
- YouTube-канал з назвай This Minsk Media (ідэнтыфікатар youtube.сom/@thisminsk);
- Суполка ў «ВКонтакте» з назвай This Minsk Media (ідэнтыфікатар vk.com/thisminsk);
- Старонка ў X з назвай This Minsk Media (ідэнтыфікатар x.com/thisminsk);
- Суполка ў «Одноклассники» з назвай This Minsk Media (ідэнтыфікатар ok.ru/thisminsk);
- Суполка ў Facebook з назвай This Minsk Media, (ідэнтыфікатар facebook.com/thisminsk).
26 чэрвеня суд Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці прызнаў экстрэмісцкім змест YouTube-канала «Настоящая Беларусь» віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай (ідэнтыфікатар youtube.com/@НастоящаяБеларусь). Раней, у 2021 годзе, «экстрэмісцкімі» былі абвешчаныя старонкі «Настоящая Беларусь» у сацсетках Facebook, «Одноклассники» і «ВКонтакте». 3 лістапада 2021 года суд Расонскага раёна Віцебскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» відэаролік «Молитва за Беларусь с Вячеславом Барком. 17.07.2021», размешчаны на канале «Настоящая Беларусь», які цяпер цалкам абвешчаны «экстрэмісцкім».
