• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мініфарама: навінавая старонка «Ганцавічы» ў «ВКонтакте» і відэаролік на YouTube-канале «Котрикадзе иностранных дел»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    Кацярына Катрыкадзэ

    Кацярына Катрыкадзэ. Фота: tribuna.ee

    Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 24 лістапада 2025 года ў гэты спіс уключылі відэаролік з назвай «Лукашенко торгуется с Трампом. Что задумал диктатор и зачем он нужен США».

    Відэа размешчанае на YouTube-канале «Котрикадзе иностранных дел» (ідэнтыфікатар youtube.com/@kotrikadze). Кацярына Катрыкадзэ —кіраўніца інфармацыйнай службы і вядоўца тэлеканала «Дождь», які пасля нападу Расіі на Украіну быў уключаны ў расійскі Рэестр інаагентаў і працуе ў вымушанай эміграцыі. На сваім YouTube-канале журналістка асвятляе падзеі сусветнай палітыкі.

    Рашэннем суда Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад 26 лістапада 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны акаўнт  «Ганцавічы» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар vk.com/gancchas). Інтэрнэт-рэсурс асвятляе мясцовыя навіны са спасылкамі на розныя сродкі масавай інфармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці