• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мініфарама: старонкі Radio Plato і YouTube-канал «Белсата»

    26 лістапада 2025 года Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    Радыё Plato

    Radio Pla­to. Скрыншот

    Паводле рашэння суда Партызанскага раёна Мінска ад 19 лістапада 2025 года ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» унеслі сайт Radio Pla­to (ідэнтыфіктар www.radioplato.by), Telegram-канала з назвай Radio Pla­to (ідэнтыфіктар t.me/radioplato), старонкі ў сацсетках Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/radio_plato?igsh=amd1MW51OGRwdzhp) і «ВКонтакте» (ідэнтыфіктар vk.com/radioplato ).

    Radio Pla­to — гэта незалежнае інтэрнэт-радыё, якое працуе з 2018 года. «Наш вэб-сайт і радыё  — гэта месца, дзе мы распавядаем пра найлепшыя мясцовыя, музычныя і мастацкія праекты для сусветнай аўдыторыі», — гаворыцца ў апісанні праекта.

    Рашэннем суда Ленінскага раёна Магілёва «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны YouTube-канал з назвай  «БЕЛСАТ NOW» (ідэнтыфікатар youtube.com/@belsat_now). Відэаканал транслюе навіны з Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці