• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сацсеткі блогера Максіма Каца, Instagram-акаўнты «Беларускага мартыралога» і «Чын Чын Чэнэла»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 8 жніўня зноў папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Сацсеткі блогера Максіма Каца ў «экстрэмісцкім» спісе 

    Максім Кац/ Фота: SOTAvi­sion

    Паводле рашэння суда Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ад 4 жніўня 2025 года ў гэты спіс трапілі інтэрнэт-рэсурсы расійскага блогера Максіма Каца. «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд прызнаў:

    • YouTube-канал «Максим Кац» (ідэнтыфікатар youtube.com/@Max_Katz);
    • Telegram-канал «Максим Кац» (ідэнтыфікатар t.me/maximkatz);
    • старонку «maxim_katz» у Insta­gram (ідэнтыфікатар  instagram.com/maxim_katz);
    • старонку «Максим Кац» у сацсетцы Х (ідэнтыфікатар x.com/max_katz);
    • старонку «Максим Кац» у Face­book (ідэнтыфікатар facebook.com/katz.max).

    У адпаведнасці з рашэннем суда Савецкага раёна Мінска ад 5 жніўня 2025 года «экстрэмісцкім» прызнаны Insta­gram-акаўнт сатырычнага праекта «Чын Чын Чэнэл» (ідэнтыфікатар instagram.com/chinchinchannelofficial). Гэты інтэрнэт-рэсурс, які мае больш за 9 тысяч падпісчыкаў, уключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў другі раз цягам месяца. Першы раз гэта адбылося 25 ліпеня 2025 года па рашэнні суда Ленінскага раёна Магілёва.

    Рашэннем суда Савецкага раёна Мінска ад 5 жніўня 2025 года «экстрэмісцкім» прызнаны Insta­gram-акаўнт «belaru­sian­mar­ty­rol­o­gy» (ідэнтыфікатар instagram.com/belarusianmartyrology). Старонка праекта «Беларускага мартыралога» прысвечаная гісторыям беларускіх палітзняволеных, у тым ліку журналістаў-палітвязняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці