• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі сайт Human Constanta і іншыя інтэрнэт-рэсурсы праваабарончай арганізацыі

    27 лютага на сайце Міністэрства інфармацыі папоўнілі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

    сайт Human Constanta

    Паводле рашэння суда Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ад 24 лютага 2026 года ў яго ўключылі інтэрнэт-сайт Human Con­stan­ta (ідэнтыфікатар https://www.humanconstanta.org ) — арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў чалавека і прасоўваннем ведаў у гэтай галіне. 

    Разам з сайтам прызнаны «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй:

    • старонка Human Con­stan­ta  у сацсетцы Face­book (ідэнтыфікатар  https://www.facebook.com/HumanConstanta);
    • старонка Human Con­stan­ta   ў сацсетцы  «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар https://www.vk.com/humanconstanta);
    • старонка Human Con­stan­ta  ў сацсетцы Insta­gram (ідэнтыфікатар  https://www.instagram.com/humanconstanta);
    • старонка Human Con­stan­ta  ў сацсетцы Х (ідэнтыфікатар  https://www.х.com/HumanConstanta);
    •  Youtube-канал Human Con­stan­ta (ідэнтыфікатар  https:/m.youtube.com/@/HumanConstantaTeam).  

    У адпаведнасці з рашэннем суда Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ад 25 лютага 2026 года  «экстрэмісцкім» прызнаны змест акаўнта  «Беларусь | Без фильтров» у  Tik­Tok (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.сom/@belarus_novosti).

    Гэты інтэрнэт-рэсурс уключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ужо чацвёрты раз — паводле рашэнняў чатырох розных судоў. Прычым усе яны былі прынятыя на працягу лютага гэтага года. У акаўнце размяшчаюцца навіны Беларусі ад «Зеркала» — праекта часткі былой каманды партала TUT.BY, знішчанага ўладамі.

    Другі раз цягам лютага ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма трапіў акаўнт belarus_about у Insta­gram (ідэнтыфікатар  https://www.instagram.com/Belarus_about?igsh=MTVocGtoMnNuMWI2cg==). Прычым абодва разы  паводле рашэнняў суда  Ленінскага раёна Магілёва — ад 19 і ад 24 лютага 2026 года. Акаўнт мае ўсяго 57 публікацый – у асноўным пра пратэстныя падзеі 2020-га года, і падпісаныя на яго толькі 53 чалавекі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.