«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: старонка ў TikTok і YouTube-канал з віцебскімі навінамі
Увечары 6 кастрычніка Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

Выява створана БАЖ з выкарыстаннем ChatGPT
Паводле рашэння суда Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці ад 3 верасня 2025 года ў гэты спіс уключылі два інтэрнэт-рэсурсы, якія ў відэафармаце асвятляюць навіны рэгіёна. У прыватнасці, «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаная старонка ў сацсетцы TikTok з назвай «viciebsk.live» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@viciebsk.live). Старонка мае 31,2 тысячы падпісчыкаў.
Таксама рашэннем суда Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці ад 3 верасня 2025 года «экстрэмісцкім» прызнаны YouTube-канал з назвай «Витебщина как есть» (ідэнтыфікатар youtube.com/@viciebsk_live). На гэты канал падпісаны больш за 3 тысячы чалавек.
