«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: відэаканалы і лагатып «Платформы 375»
Міністэрства інфармацыі Беларусі 4 верасня ўнесла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсы відэапраекта «Платформа 375».
Паводле рашэння суда Партызанскага раёна Мінска ад 2 верасня 2025 года ў спіс забароненых да распаўсюду матэрыялаў уключылі:
- YouTub-канал «Платформа 375» (ідэнтыфікатар youtube.com/@Платформа375);
- TikTok-акаўнт «platfom375mogilev» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@platfom375mogilev);
- TikTok-акаўнт «platfom375vitebsk» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@platfom375vitebsk).
«Экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй таксама прызнаны «візуальны матэрыял» — лагатып, лічбавы вадзяны знак або любыя тэксты, якія ўтрымліваюць назвы «Платформа 375» або «platfom375», незалежна ад фармату носьбіта інфармацыі.
На сваім, цяпер ужо «экстрэмісцкім», YouTub-канале з 4‑ма тысячамі падпісчыкаў «Платформа 375» прэзентуецца як незалежная медыяпляцоўка, дзе размяшчаюцца навіны з Беларусі, расследаванні, ток-шоу і дакументальныя фільмы. TikTok-акаўнт, які транслююе навіны з Віцебскай вобласці, мае амаль 2 400 падпісчыкаў, а прысвечаны падзеям на Магілёўшчыне — каля 9500 тысяч падпісчыкаў.
