«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі YouTube-канал «Платформа 375»
У «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС 12 верасня 2025 года дадалі чарговае «экстрэмісцкай фармаванне» — медыяпраект «Платформа 375».
«Платформа 375» прэзентуе сябе як незалежная медыяпляцоўка, дзе размяшчаюцца навіны з Беларусі, расследаванні, ток-шоу і дакументальныя фільмы.
Паводле інфармацыі на сайце МУС Беларусі, адпаведнае рашэнне прыняў 2 верасня 2025 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі. На думку ведамства, «экстрэмісцкай дзейнасцю» займаецца «група грамадзян з ліку прадстаўнікоў фармавання», у якой персанальна згаданы Кірыл Пазняк.
Пералічаныя і інтэрнэт-рэсурсы, праз якія нібыта здзяйсняецца экстрэмісцкая дзейнасць:
- YouTube-канал «Платформа 375» (ідэнтыфікатар youtube.com/@Платформа375);
- TikTok-акаўнт з назвай «platform375vitebsk» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@platform375vitebsk);
- TikTok-акаўнт з назвай «platform375mogilev» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@platform375mogilev).
Днямі гэтыя інтэрнэт-рэсурсы разам з лагатыпам праекта былі ўключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
