• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі «экстрэмісцкай» прызналі Instagram-старонку польскага прафесійнага фатографа

    Інфармацыя пра гэта з’явілася ўвечары 9 ліпеня ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае на сваім сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі.

    У Беларусі «экстрэмісцкай» прызналі Instagram-старонку польскага прафесійнага фатографа Міхала Косця

    Рашэнне аб прызнанні Insta­gram-акаўнта «michalkosc»  (ідэнтыфікатар instagram.com/p/DDDZ8sIoi5n/?img_index=1) прыняў 8 ліпеня суд Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

    Найверагодней, прычынай стала наяўнасць на старонцы Міхала Косця ягоных здымкаў з беларускіх акцый салідарнасці ў Польшчы, з польска-беларускага памежжа, выяваў вядомых асоб, у тым ліку палітзняволенага заснавальніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

    Міхал Косць (Michał Kość) жыве ў Беластоку, ён сябра Асацыяцыі польскіх мастацкіх фатографаў, фатограф Польскага агенцтва фатографаў FORUM.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці