• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызналі праекты «Жизнь-малина» і «Радыё 97»

    У абноўленым 28 траўня  2025 года «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС з’явіліся згадкі пра яшчэ чатыры «экстрэмісцкія фармаванні». У іх ліку «Жизнь-малина» і «Радыё 97».

    «Жизнь-малина» Мікіта Мелкаазёраў

    Скрыншот застаўкі праграмы «Жизнь-малина»

    Рашэнне прызнаць відэапраект «Жизнь-малина» «экстрэмісцкім фармаваннем» Міністэрства унутраных спраў прыняла 27 траўня 2025 года. На сайце ведамства згадана імя стваральніка праекта Мікіты Мелказёрава. Таксама ўдакладняецца, што  «экстрэмісцкую дзейнасць» ажыццяўляюць і неназваныя асобы — «група грамадзян з ліку стваральнікаў, кіраўнікоў і ўдзельнікаў экстрэмісцкага фармавання».

    Пералічаны і інтэрнэт-рэсурсы, праз якія нібыта здзяйсняецца дзейнасць удзельнікаў фармавання. Гэта:

    «Экстрэмісцкім» названы таксама  лагатып Telegram-канала  «жыццё-маліна» у выглядзе «фотаграфічнай выявы малінаў чырвонага колеру на чорным фоне».

    «Жизнь-малина» — гэта адзін з папулярных YouTube- каналаў у фармаце інтэрв’ю з вядомымі асобамі, які  вядзе журналіст Мікіта Мелказёраў.

    Паводле рашэння суда  Цэнтральнага раёна Мінска ад 25 красавіка 2022 года youtube-канал «Жизнь-малина», аднайменны тэлеграм-канал і чат прызнаны  «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Праз чатыры дні іх уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў разам з лагатыпам YouTube-канала ў выглядзе «сямі паўкругаў белага колеру на ружовым фоне».

    Хто яшч трапіў у спіс?

    Рашэннем Міністэрства унутраных спраў ад 27 траўня  2025 года «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаны  медыяпраект «Радыё 97». У «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», згаданыя імены Ціхені Максіма Вітальевіча і Цесаковай Вольгі Дзмітрыеўны, нібыта датычных да «фармавання».

    У якасці інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія нібыта здзяйсняецца «экстрэмісцкая» дзейнасць, на сайце МУС згаданы:

    Лагатып «у выглядзе надпісу «RADIO 97 NET» белага колеру на чорным фоне» таксама прызнаны «экстрэмісцкім».

    «Радыё 97» — гэта незалежная  беларуская інтэрнэт-радыёстанцыя. Частку  са згаданых інтэрнэт-рэсурсаў у сваім рашэнні ад 5 чэрвеня 2023 года прызнаў «экстрэмісцкімі» суд Ленінскага раёна Гродна. Яны ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў разам з лагатыпамі-надпісамі «RADIO 97 NET», «РАДИО 97»  і вадзяным знакам «RADIO 97 NET».

    У «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» паводле рашэнняў МУС ад 27 траўня 2025 года таксама ўключылі яшчэ тры пазіцыі — MIDGARD ASYLUM, ŠAŬROŬ LIVE і «Партизаны Беларуси» .

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці