• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову назвалі «журналісткамі году» на фэстывалі PRIX Europa

    Фестываль «PRIX Europa» – найбуйнейшая журналісцкая імпрэза ў Еўропе, якая яднае анлайн-выданні, тэлевізію і радыё.

    Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова

    Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову прызналі «журналісткамі году» на фестывалю «PRIX Europa-2021». Урачыстае абвяшчэнне сёлетніх лаўрэатаў адбылася ў Патсдаме.

    Зняволеныя журналісткі «Белсату» былі вылучаныя на прэмію «Еўрапейскі журналіст года» ад імя грамадскай Польскай тэлевізіі. Ініцыятыва сустрэла шырокую падтрымку журналісцкай супольнасці з усяго рэгіёну, у тым ліку з Беларусі, Літвы і Украіны. За вылучэнне журналістак падпісаліся каля 200 прадстаўнікоў медыяў.

    Фестываль «PRIX Europa» – найбуйнейшая журналісцкая імпрэза ў Еўропе, якая яднае анлайн-выданні, тэлевізію і радыё.

    «Еўрапейскі журналіст году»– гэта ўжо сёмая міжнародная ўзнагарода, якую журналісткі «Белсату» атрымалі цягам года. Раней яны сталі лаўрэаткамі «Free Media Awards» і «Courage in Jour­nal­ism Awards», Ляйпцыгскай прэміі «За свабоду і будучыню ў медыя», прэміі «Axel-Springer-Preis», адмысловай узнагароды польскага «Прэс-клубу» імя Дарыюша Фікуса і прэміі Саюзу журналістаў Літвы «Надзея свабоды».

    Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 года за стрым з жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыну і Дар’ю абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэксу. 18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раённага суда Менску Наталля Бугук пакарала Кацярыну і Дар’ю 2 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    Журналісткі лічаць пераслед помстаю спецслужбаў за прафесійную дзейнасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці