Каманда БАЖ бярэ ўдзел у Еўрапейскім журналісцкім футбольным турніры. ШМАТ ФОТА
Беларуская асацыяцыя журналістаў
У склад каманды БАЖ трыдыцыйна ўваходзяць вядомыя аматары спорту сярод журналістаў: Мікіта Мелказёраў, Аляксандр Івулін, Ягор Марціновіч і іншыя.

Каманда БАЖ на Еўрапейскім журналісцкім футбольным турніры. Друскенікі (Літва), 12 верасня 2025 года. Фота: БАЖ
У літоўскіх Друскеніках праходзіць 20-ты журналісцкі футбольны турнір. Адкрыццё спаборніцва прайшло 12 верасня.
У юбілейны год у чэмпіянаце прымаюць удзел каманды ажно з 14-ці краінаў: Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны, Беларусі, Германіі, Венгрыі, Чэхіі, Румыніі, Сербіі, Грэцыі, Арменіі, Грузіі і Азербайджана.
Гонарам для БАЖ з’яўляецца ўдзел у турніры пад бела-чыоврна-белым сцягам Беларусі. У суботу, 13 верасня, гульні турніру працягнуцца.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў