• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Карэспандэнту “Газеты Слонімскай” Язэпу Палубятку вярнулі ў міліцыі забраную раней тэхніку

    Карэспандэнт “ГС” на Мастоўшчыне Язэп Палубятка 6 красавіка забраў з Мастоўскага РАУС сістэмны блок камп'ютара, сканэр, фотаапарат і мабільны тэлефон, вынятыя міліцыяй падчас ператрусу ў сувязі з адмністрацыйнай справай.

    — Сёння мне вярнулі забраную 22 сакавіка тэхніку, якая была гарантам аплаты мной штрафу. А вось астатняе не аддалі. Сцяг, партыйныя часопісы і дакументы, міліцэйскія шаўроны пачатку 1990‑х гадоў,  дзве флэшкі з маімі літаратурнымі творамі і чарнавікамі, яшчэ нешта засталося ў міліцыі.  Каб гэта ўсё вярнуць, цяпер патрэбна звяртацца з заявай у Гродзенскі абласны суд праз суд Мастоўскага раёна. Такая працэдура. Сёння спецыяліст праверыць, у якім стане вярнулі тэхніку, і можна будзе працаваць далей, — расказаў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Язэп Палубятка.

    Нагадаем, што суд Мастоўскага раёна 25 сакавіка аштрафаваў Язэпа Палубятку на 15 базавых велічынь за адзіночны пікет паводле артыкула 24.23 КаАП — за бел-чырвона-белы сцяг і ружу на падваконніку ў яго кватэры. Да суда Палубятку трое сутак трымалі ў міліцыі за кратамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці