Адкрыты набор на праграму Х’юберта Хамфры (дэдлайн – 17 ліпеня)
Праграма Х’юберта Хамфры дае магчымасць дасведчаным спецыялістам(-кам) у разнастайных прафесійных галінах з Беларусі і іншых краін свету прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША, якая дазваляе навучацца ва ўніверсітэце на ўзроўні магістратуры і адначасова ўдасканальваць сваё прафесійнае майстэрства.

Фота: George Pak для pexels.com
Праграма была створана ў 1978 годзе і атрымала сваю назву ў гонар былога амерыканскага сенатара і віцэ-прэзідэнта Х’юберта Харэйша Хамфры.
Праграма стварае падмурак для наладжвання працяглых стасункаў паміж грамадзянамі(-камі) Злучаных Штатаў Амерыкі і іх калегамі з іншых краін, спрыяе абмену ведамі, а таксама садзейнічае дасягненню ўзаемаразумення ў свеце.
Удзельнікі(-цы) адбіраюцца на конкурснай аснове з улікам іх лідэрскага патэнцыялу і прыхільнасці служэнню грамадству.
Па выніках праграмы выдаецца сертыфікат ад урада ЗША.
Кандыдаты(-кі) мусяць працаваць у наступных галінах:
Чалавечы і інстытуцыянальны патэнцыял
- 
Эканамічнае развіццё 
- 
Фінансы і банкаўская справа 
- 
Аналіз дзяржаўнай палітыкі і публічнае адміністраванне 
- 
Тэхналагічная палітыка і кіраванне 
Правы і свабоды
- 
Камунікацыі і журналістыка 
- 
Права і правы чалавека 
Устойлівае землекарыстанне
- 
Сельская гаспадарка і развіццё сельскіх рэгіёнаў 
- 
Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змена клімата 
- 
Гарадское і рэгіянальнае планаванне 
Квітнеючыя супольнасці
- 
Палітыка і кіраванне ў галіне аховы грамадскага здароўя 
- 
Адукацыя, лячэнне і прафілактыка злоўжывання псіхаактыўнымі рэчывамі 
- 
Кіраванне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі 
ДАСЛАЦЬ ЗАЯЎКУ
Кандыдаты(-кі) на ўдзел у праграме мусяць мець грамадзянства Беларусі, а таксама:
- 
мець вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент); 
- 
мець досвед працы ў адпаведнай галіне не менш за пяць (5) гадоў; 
- 
дэманстраваць лідэрскія якасці і імкненне прыносіць карысць грамадству; 
- 
добра валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам патрэбна будзе здаць тэст TOEFL); 
- 
мець абмежаваны досвед папярэдняга наведвання ЗША. 
Умовы ўдзелу
Праграма Х’юберта Хамфры аплачвае міжнародныя пералёты, кошты навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную стыпендыю і аднаразовыя выплаты (сродкі для набыцця падручнікаў, ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах і г.д.). Праграма таксама прапануе візавую падтрымку для суправаджаючых членаў сям’і, але не пакрывае выдаткі на іх знаходжанне ў ЗША.
Адбор кандыдатаў(-ак) для ўдзелу ў праграме ажыццяўляецца аддзелам публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі. Кандыдаты(-кі), якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаны на інтэрв’ю.
Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час.
Фіналісты(-кі) праграмы будуць аб’яўлены прыблізна ў сакавіку 2025 года.
 @bajmedia
                        @bajmedia