Акселератар для рэдакцый мясцовых медыяў ад IPI (дэдлайн — 24 жніўня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Мясцовыя СМІ па ўсім свеце маюць права ўдзельнічаць у Local News Accelerator — чатырохмесячнай праграме навучання.
Міжнародны інстытут прэсы (IPI) запускае праграму «Паскарэнне мясцовых навін». Праграма накіравана на тое, каб дапамагчы мясцовым медыяарганізацыям зрабіць значныя крокі да фінансавай і рэдакцыйнай устойлівасці.
Што чакае ўдзельнікаў:
- Адзін месяц непасрэднай ацэнкі патрэбаў для вызначэння праблемных момантаў, фармулявання праблем і нанясення карты рашэнняў.
- Інтэнсіўнае навучанне, сканцэнтраванае на інструментах і навыках, якія можна перанесці ў рэдакцыю, з акцэнтам на вырашэнне праблем і пошук рашэнняў.
- Персаналізаваныя кансультацыі, адаптаваныя да патрэб рэдакцыі.
- Доступ да платформы электроннага навучання.
- Нэтворкінг.
Каб падаць заяўку, неабходна прадставіць кароткую праектную прапанову па канкрэтным праекце, над якім рэдакцыя хацела б працаваць з дапамогай акселератара.
Дэдлайн падачы заявак — 24 жніўня 2025 года.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць падчас інфармацыйнай сэсіі 11 жніўня а 11:00 [CEST].
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў