American Center Minsk адкрывае набор на бясплатны анлайн-курс англійскай мовы для беларускіх журналістаў (дэдлайн — 25 ліпеня)
Запрашаюць беларускіх журналістаў з узроўнямі англійскай мовы Pre-Intermediate і Intermediate.
English Conversation Course for Journalists – гэта 12 тыдняў інтэрактыўных анлайн-заняткаў, арыентаваных на практыку: чытанне, абмеркаванне, інтэрв’ю, медыятрэнінг і жывая камунікацыя. Праграма ўключае працу над граматыкай, слоўнікавым запасам, а таксама знаёмства з амерыканскай культурай і падыходамі да журналістыкі. Усе тэмы адаптуюцца да патрэбаў удзельнікаў.
Калі: заняткі пачынаюцца 11–12 жніўня:
- Pre-Intermediate: панядзелак і серада, 18:00–19:30 (па Мінску)
- Intermediate: аўторак і чацвер, 18:00–19:30 (па Мінску)
Удзельнікі курса навучацца:
- упэўнена выкарыстоўваць англійскую ў журналісцкай працы;
- задаваць пытанні, весці інтэрв’ю і будаваць дыскусіі на англійскай;
- чытаць і аналізаваць англамоўныя матэрыялы без скажэнняў;
- пашырыць доступ да незалежных міжнародных крыніц інфармацыі;
- быць часткай сусветнай медыя-супольнасці і адпавядаць сучасным стандартам.
Выкладчыца — Сільві Хюна-Шульцэ, дасведчаны педагог з больш чым 25-гадовай практыкай у Паўночнай Амерыцы і Цэнтральнай Азіі. Магістр TESOL, былая Fulbright Scholar, Сільві навучала англійскай мове журналістаў, вайскоўцаў, міжнародных студэнтаў і дзяржслужачых. Яе падыход — гэта жывое, адаптаванае навучанне, з упорам на рэальны прафесійны кантэкст.
Як патрапіць на курс
- Запоўніце анкету — яна дапаможа нам зразумець вашу матывацыю і мэты. На аснове анкеты будзе сфарміраваны спіс удзельнікаў, запрошаных да наступнага этапу.
- Анлайн-тэст (EF SET) – для вызначэння вашага ўзроўню англійскай.
- Індывідуальная Zoom-сустрэча з выкладчыцай — гэта дапаможа дакладней зразумець вашыя патрэбы і чаканні ад курсу.
Анлайн-тэст і Zoom-сустрэчы пройдуць у тыдзень з 28 ліпеня па 4 жніўня. Усе падрабязнасці адабраныя ўдзельнікі атрымаюць па пошце.
Дэдлайн падачы заявак — 25 ліпеня 2025 года.
Колькасць месцаў абмежаваная. Адбор будзе праводзіцца на конкурснай аснове: матывацыя і прафесійная цікавасць — ключавыя крытэры.
