• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-практыкум «Вялікая праўка: візуал, які працуе» (рэгістрацыя да 11 ліпеня)

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае 14 ліпеня на анлайн-практыкум «Вялікая праўка: візуал, які працуе».

    анлайн-практыкум

    На гэтым анлайн-практыкуме нашы эксперты зробяць кропкавы разбор візуальнага стылю вашага медыя і дапамогуць дакруціць падачу, каб усё добра чыталася, было сучасным і пазнавальным. І ніякіх «пагуляйце са шрыфтамі».

    У рамках практыкума:

    ✔ індывідуальны разбор бягучага дызайну (сацсеткі, сайт, шаблоны);

    ✔ дапрацоўка або стварэнне шаблонаў пастоў, сторыз і вокладак;

    ✔ парады па візуальным стылі, тыпаграфіцы, палітры;

    ✔ падбор або праўкі шрыфта і ключавых элементаў айдэнтыкі.

    Удзельнікі атрымаюць фідбэк і рэкамендацыі па візуальнай сістэме ў сваім праекце + змогуць абмеркаваць з экспертамі любыя «дызайн-болі».

    Для каго:

    • для малых і сярэдніх медыяў,
    • рэдактараў, SMM-спецыялістаў,
    • усіх, хто адказвае за візуал, але не з’яўляецца дызайнерам.

    Фармат: анлайн-практыкум (Zoom), удзел бясплатны.

    Дата: 14 ліпеня, 18:00 (Варшава), 19:00 (Вільня), 20:00 (Тбілісі)

    Працягласць: 2 гадзіны

    Рэгістрацыя абавязковая.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Колькасць месцаў абмежаваная.

    Спасылку на вэбінар вы атрымаеце зранку ў дзень правядзення вэбінару, 14 ліпеня 2025 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці