• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-сустрэча «Бяспека працоўных файлаў: як абараніць дадзеныя вашай каманды» (8 ліпеня)

    Цяпліца сацыяльных тэхналогій правядзе інтэрактыўную сустрэчу «Бяспека працоўных файлаў: як абараніць дадзеныя вашай каманды». Мерапрыемства адрасавана грамадзянскім актывістам, журналістам, валанцёрам і ўсім, хто занепакоены пытаннямі лічбавай бяспекі.

    Рабочыя файлы могуць апынуцца пад пагрозай, напрыклад, з‑за крадзяжу кампутара, яго канфіскацыі падчас ператрусу, апаратнага збою, хакерскай атакі, віруса, фішынгу і нават выпадковага расшарвання «каму не трэба».

    Тэмы:

    • як абараніць файлы на кампутарах і ў аблоках;
    • як наладзіць сумесную працу з файламі ў вашай арганізацыі.

    Калі: 8 ліпеня 2025 года ў 15:00 (GMT+3).

    Дзе: анлайн.

    Працягласць мерапрыемства — каля 2,5 гадзін (з перапынкам). Працоўная мова — руская.

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Пытанні і прапановы дасылайце на пошту events@te-st.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці