• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ARS BALTICA шукае памочніка па СМІ і праектах (дэдлайн — 15 лютага)

    ARS BALTICA — міжнародная культурная ініцыятыва для Балтыйскага рэгіёну — шукае Media & Project Assis­tant у сакратарыят арганізацыі ў Германіі.

    Памочнік па пытаннях СМІ і праектаў будзе дапамагаць фарміраваць медыйную прысутнасць ARS BALTICA і падтрымліваць бягучыя міжнародныя праекты у шчыльнай супрацы з розных краін і дысцыплін. Гэтая пасада ідэальна падыходзіць для тых, хто працуе праактыўна і самастойна і адкрыты для міжнароднага супрацоўніцтва і падарожжаў. 

    Патрабаванні:

    • Вельмі добрая англійская (вусная і пісьмовая).
    • Досвед у камунікацыях / медыя.
    • Арганізаванасць, самастойнасць, ініцыятыўнасць.
    • Цікавасць да міжнародных культурных адносін у Балтыйскім рэгіёне.
    • Упэўненае валоданне офіснымі праграмамі (MS Word, Excel, Pow­er­Point і інш.).

    Асноўныя задачы:

    • Падрыхтоўка і вядзенне медыя-кантэнту (тэксты, рассылкі, сацсеткі).
    • Абнаўленне сайтаў.
    • Падтрымка праектнай і адміністрацыйнай працы сакратарыяту.
    • Удзел у рэалізацыі бягучых міжнародных праекта.

    Умовы:

    • Аплата ў адпаведнасці з тарыфамі Nord­kol­leg (узровень залежыць ад досведу).
    • Міжнародныя камандзіроўкі (пры неабходнасці).
    • Офіс у Nord­kol­leg Rends­burg.
    • Магчымасць частковай дыстанцыйнай працы.

    Больш пра вакансію — па спасылцы

    Калі вас зацікавіла гэтая пасада, дасылайце сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст на англійскай мове на пошту mail[at]arsbaltica.net

    Дэдлайн падачы заяўкі — 15 лютага 2026 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці