БАЖ віншуе калег з надыходзячым Божым нараджэннем
Божае нараджэнне — адно з двух самых галоўных хрысціянскіх святаў. Дзень, калі, паводле прароцтва, Госпад нарадзіўся ў целе звычайнага чалавека.
Ён прыйшоў на зямлю, каб вучыць, быць забітым, узяўшы на Сябе грахі кожнага веруючага, і ўваскрэснуць. У сучасным свеце мы з кожным годам назіраем усё большую дэвальвацыю каштоўнасцяў Хрыста і Евангелля ў грамадстве.
Але нам не варта сумаваць. Нам у працы па-ранейшаму варта прытрымлівацца Яго важнага прыказання:
“Ідзіце і навучыце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына і Святога Духа” (Мацв. 28:19–20).
Таму Беларуская асацыяцыя журналістаў віншуе кожнага са святам Божага нараджэння і нагадвае ўсім, што нездарма «асвятляць падзеі» і «святло» — гэта аднакаранёвыя словы 🙂
“Свеціць святло ў цемры, і цемра святла не згасіць!” (Яна 1:5)
Са святам Божага нараджэння!