• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ запрашае на МедыяКвіз пра журналістыку (дэдлайн — 21 жніўня)

    Адкуль узяўся тэрмін “газетная качка”? Што ўкладалі ў першыя выпускі газет? Без чаго не можа працаваць ні адна рэдакцыя ў свеце? Калі сочыш за падзеямі і любіш гуляць у квізы — табе да нас!

    Да свайго 30-годдзя Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае беларусаў і беларусак (і не толькі) на лампавы МедыяКвіз у Вільні.

    Калі: 22 жніўня (пятніца) 2025 а 19:00.

    Збірай каманду, РЭГІСТРУЙСЯ і правер свае веды пра медыі, журналістыку, мемы, фэйкі і ўсё, што круціцца вакол інфармацыйнага свету. Будзем рады ўсім, хто быў на першай гульні і, канешне, навічкам. Пераможцаў чакаюць прызы, а ўсіх удзельнікаў — крутая атмасфера!

    Калі ў вас няма каманды — не бяда! Запісвайцеся, мы знойдзем вам каманду!

    Удзел у квізе бясплатны, але абавязкова трэба зарэгістравацца. Форма рэгістрацыі працуе да 12:00 чацвярга, 21 жніўня.

    Запрашэнне вы атрымаеце на мэйл пасля рэгістрацыі.

    МедыяКвіз праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Нягледзячы на міжнародны статус, наша арганізацыя прызнаная лукашэнкаўцамі “экстрэмісцкім фармаваннем”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці