Руская служба BBC шукае журналіста сацыяльных медыяў (дэдлайн — 20 студзеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Руская служба BBC шукае дасведчанага, крэатыўнага і матываванага журналіста сацыяльных медыяў. Праца ў Рызе, Латвія, на поўны працоўны дзень.
Асноўныя патрабаванні:
- досвед працы ў сацыяльных сетках і ў лічбавых медыях;
- навыкі рэдагавання фота і відэа, візуальная дасведчанасць;
- добрае валоданне рускай і англійскай мовамі;
- веданне міжнароднай і расійскай інфармацыйнай прасторы;
- прыхільнасць рэдакцыйным мэтам BBC.
Заяўкі прымаюцца да 20 студзеня 2024 года.
Падрабязная інфармацыя пра вакансію і форма для заяўкі ПА СПАСЫЛЦЫ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў