• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BELPOL шукае SMM-спецыяліста

    Арганізацыя BELPOL — каманда, якая займаецца расследаваннямі, аналітыкай і інфармацыйнымі кампаніямі, шукае прафесійнага і надзейнага SMM-спецыяліста для доўгатэрміновага супрацоўніцтва.

    BELPOL шукаеSMM-спецыяліста

    Абавязкі:

    • Вядзенне і развіццё акаўнтаў арганізацыі ў сацыяльных сетках (Telegram, Tik­Tok, Insta­gram, Face­book, Twitter/X, Threads, YouTube-супольнасць);
    • Падрыхтоўка і публікацыя кантэнту на аснове расследаванняў і аналітычных матэрыялаў;
    • Афармленне і публікацыя матэрыялаў на сайце;
    • Мантаж і адаптацыя відэаролікаў для сацыяльных сетак (Reels, Shorts, Tik­Tok);
    • Падрыхтоўка email-рассылкі на англійскай мове;
    • Публікацыя і прасоўванне відэакантэнту на YouTube;
    • Праца з аналітыкай і аптымізацыя кантэнту на аснове паказчыкаў эфектыўнасці;
    • Падрыхтоўка штомесячных справаздач па выніках працы сацыяльных сетак;

    Патрабаванні:

    • Вопыт працы ў SMM і разуменне актуальных алгарытмаў сацыяльных платформ;
    • пісьменная пісьмовая руская мова, веданне англійскай мовы (для email-рассылкі);
    • навыкі відэамантажу і працы з графічнымі рэдактарамі;
    • Вопыт працы з рэкламнымі кабінетамі і аналітыкай;
    • Адказнасць, ініцыятыўнасць і ўвага да дэталяў;
    • Уменне працаваць ва ўмовах павышанай нагрузкі і стрэсаўстойлівасць.

    Абавязковыя ўмовы:

    • Пастаяннае пражыванне ў Польшчы (пажадана — Варшава);
    • Гатоўнасць прайсці праверку бяспекі, у тым ліку паліграф;
    • Усведамленне рызык і спецыфікі працы ў сферы супрацьдзеяння дыктатуры.

    Што вы атрымаеце:

    • удзел у расследаваннях і інфармацыйных кампаніях, якія маюць грамадскае значэнне;
    • Працу ў матываванай і прафесійнай камандзе;
    • Гнуткі фармат працы;
    • Магчымасць унесці ўклад у барацьбу за праўду і свабоду;
    • Годны ўзровень заработнай платы.

    Калі вы хочаце стаць часткай каманды — адпраўляйце рэзюмэ і партфоліё на наш email info@belpol.pro або ў Telegram https://t.me/infobeLpoL.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.