«Белсат» шукае ў каманду рэдактара тэкставых фарматаў і журналіста
Беларуская асацыяцыя журналістаў
«Белсат» штодня гаворыць пра Беларусь — пра палітыку, грамадства, культуру, пра людзей і іх гісторыі. «І я шукаю людзей, якія адчуваюць гэтую місію. Для мяне вельмі важна, каб у нашай працы былі сэнс і адказнасць», — падкрэслівае галоўная рэдактарка тэлеканала Аліна Коўшык.

Ньюзрум «Белсату». Варшава, Польшча. 23 студзеня 2025 года. Фота: «Белсат»
Патрабаванні да кандыдата:
– жыць навінамі і пастаянна сачыць за тым, што адбываецца ў Беларусі
– свабодна валодаць беларускай мовай (гэта абавязкова)
– мець досвед у журналістыцы, асабліва ў пісьмовых фарматах
– умець працаваць хутка, дакладна і адказна
– бачыць тэмы і разумець, чаму яны важныя
Рэдакцыя прапануе:
– 5‑дзённы працоўны тыдзень
– стабільны заробак
– працу ў цэнтры Варшавы
– афіцыйнае працаўладкаванне (дапамога з легалізацыяй)
Гэта праца ў камандзе, якая штодня працуе для Беларусі.
CV і некалькі прыкладаў сваіх тэкстаў трэба дасылаць у асабістыя паведамленні на старонцы Alina Koushyk у Facebook.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў