• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі раследавальніцкі цэнтр шукае журналіста-расследавальніка

    Беларускі раследавальніцкі цэнтр (БРЦ) шукае журналіста-расследавальніка на стажыроўку з магчымасцю наступнага працаўладкавання ў гэтую актыўную, адзначаную ўзнагародамі каманду.

    brc_oblozhka

    Абавязкі:

    • удзел у падрыхтоўцы расследаванняў;
    • OSINT-даследаванні і праца з адкрытымі крыніцамі;
    • пошук і аналіз даных, у тым ліку ў спецыялізаваных базах;
    • аналіз фінансавых і мытных дакументаў;
    • пошук экспертаў і герояў, правядзенне інтэрв’ю;
    • праца ў рэжыме шматзадачнасці;
    • планаванне і прыарытызацыя ўласнага часу;
    • адказны падыход да задач і дэдлайнаў.

    Патрабаванні да кандыдатаў:

    • досвед працы ў журналістыцы. Перавагай будзе досвед у расследаваннях, стварэнні лонгрыдаў і аналітычных матэрыялаў;
    • уменне працаваць з вялікім аб’ёмам даных;
    • разуменне фінансавай і карпаратыўнай справаздачнасці;
    • пісьменнае вуснае і пісьмовае маўленне (руская і беларуская мовы);
    • веданне англійскай мовы на ўзроўні не ніжэй B1;
    • крытычнае мысленне;
    • развітыя аналітычныя і даследчыя навыкі;
    • цікавасць да тэматыкі расследавацкай журналістыкі і працы БРЦ;
    • здольнасць хутка навучацца.

    Што прапануе рэдакцыя:

    • навучанне метадалогіі БРЦ па стварэнні расследаванняў, доступ да ўнутраных гайдаў і навучальных матэрыялаў, падтрымка рэдактараў;
    • удзел у рэзанансных расследаваннях;
    • магчымасць наступнага працаўладкавання па выніках стажыроўкі і падтрымка далейшага развіцця;
    • навучанне і суправаджэнне па лічбавай бяспецы і абароне крыніц;
    • стабільная заработная плата.

    Далейшыя крокі

    Калі вы хочаце займацца расследаваннямі, дашліце на адрас yana@investigatebel.org:

    • рэзюмэ
    • прыклады работ
    • кароткі матывацыйны ліст (чаму хочаце працаваць у БРЦ, якія ў вас ёсць навыкі і вопыт, карысныя для падрыхтоўкі расследаванняў, і якія навыкі вы хацелі б развіць).
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці