Бясплатны семінар у Лейпцыгу для журналістаў (да 29 ліпеня)
4 ліпеня 2016
Саксонскі фонд медыяадукацыі (Германія) ладзіць 10-дзённы семінар у Лейпцыгу для журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
Мэта семінару — знаёмства замежных журналістаў з працай нямецкіх СМІ і замацаванне міжнародных сувязей рэпарцёраў. Сёлета тэма семінару — «Агляд медыйных сістэм Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы». Мерапрыемства пройдзе з 12-га па 23-га верасня 2016 года. Арганізатары аплочваюць выдаткі на пражыванне, дарогу і харчаванне.
Вітаюцца кандыдаты, якія выдатна валодаюць нямецкай мовай. Запрашаюцца журналісты ТБ, радыё, анлайн-медыя і друкаваных СМІ. У семінары могуць удзельнічаць журналісты ва ўзросце да 40 год.
Дэдлайн — 29 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці — тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«У мяне няма ніякіх парадаў для беларусаў». Вялікае інтэрв’ю з галоўным рэдактарам польскай «Газеты Выборчай» Адамам Міхнікам
10.12.2024
Марына Золатава стала лаўрэатам прэміі Іагана-Філіпа Пальма
22.10.2024
У 10 гадоў працаваць журналісткай у парламенце? У Польшчы выбухнуў скандал
15.08.2024
У Варшаве пройдзе трэці Кубак Івуліна
18.10.2024