Cаміт Unlock у Празе для журналістаў і актывістаў (дэдлайн — 2 лістапада)
Штогадовая платформа Unlock — саміт пра актывізм і інавацыі, дзе можна знайсці аднадумцаў, папоўніць веды і пашырыць свае кампетэнцыі. Арганізатары запрашаюць актывістаў, журналістаў і іншых стваральнікаў кантэнту, а таксама спецыялістаў у галіне супрацьдзеяння дэзінфармацыі.

Саміт Unlock 2026 пройдзе 4–5 чэрвеня 2026 года ў Празе (Чэхія) і збярэ спецыялістаў з Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Арганізатары — Пражскі цэнтр грамадзянскай супольнасці ў партнёрстве з Львоўскім медыяфорумам і Point Conference.
«Па ўсім свеце інфармацыя ўсё часцей выкарыстоўваецца як зброя для дэстабілізацыі інстытутаў, падзелу грамадства і прымушэння незалежных галасоў замаўчаць. Каб адказаць на гэтую праблему, Unlock 2026 прапануе платформу для абмену стратэгіямі таго, як перайсці ад абарончых мер да вяртання ініцыятывы з дапамогай наратываў, заснаваных на фактах, якія натхняюць і аб’ядноўваюць», — тлумачаць мэту саміта арганізатары.
Сярод спікераў — Пітэр Памеранцаў, вядомы даследчык медыя і прапаганды, Юліяна Шэметавец з «Беларускіх кіберпартызанаў» і Святлана Сіляносская, экспертка па стратэгічных камунікацыях.
Дэдлайн падачы заявак — 2 лістапада 2025 года.
Працоўная мова — англійская.
Абраныя ўдзельнікі атрымаюць візавую падтрымку. Некаторыя змогуць атрымаць аплату дарожных выдаткаў і пражывання.
@bajmedia