Вакансія: Content & Community Manager у Фондзе BYSOL (дэдлайн — 16 лютага)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
BYSOL шукае супрацоўніка ў камунікацыйную групу. Content & Community Manager адказвае за штодзённую прысутнасць BYSOL у сацыяльных сетках і жывое ўзаемадзеянне з аўдыторыяй.

Запрашаюць прафесіянала, які не баіцца зносін з аўдыторыяй, умее пісаць проста і па-чалавечы, працаваць паводле плана, падзяляе каштоўнасці салідарнасці і ўзаемадапамогі, місію BYSOL.
Абавязкі:
- стварэнне і публікацыя кантэнту ў сацыяльных сетках BYSOL, адаптацыя кантэнту пад розныя камунікацыйныя каналы;
- вядзенне сторыс, інтэрактываў, апытанняў і іншых уцягваючых фарматаў;
- распрацоўка і падтрымка фірмовага стылю сацыяльных сетак BYSOL;
- праца з кам’юніці BYSOL у каментарах і асабістых паведамленнях у сацыяльных сетках (перанакіраванне карыстальнікаў на «Гарачую лінію» і профільныя службы пры неабходнасці);
- базавы маніторынг рэакцыі аўдыторыі на публікацыі;
- удзел у фарманні кантэнт-плана;
- адаптацыя інфармацыйных нагодаў пад фарматы сацыяльных сетак.
Умовы:
- дыстанцыйная праца з магчымасцю наведвання рэгулярных афлайн-сустрэч;
- поўны працоўны дзень;
- выпрабавальны тэрмін — 3 месяцы;
- заробак будзе ўзгоднены пасля праходжання сумоўя.
Як падаць заяўку
Дасылайце рэзюмэ, партфоліа і кароткі матывацыйны ліст на пошту manager@bysol.org з тэмай ліста «Вакансія Content & Community Manager» да 16 лютага 2026 года.
Адбор будзе праходзіць у два этапы: першы этап — разгляд рэзюмэ і матывацыйных лістоў, другі этап — тэставае заданне. Арганізацыя запросіць на сумоўе абраных кандыдатаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў