Дыскусія ў Вільні. Ідэнтычнасць у выгнанні: што значыць быць беларусам_кай сёння і як медыі ствараюць новы наратыў (дэдлайн — 11 жніўня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег, прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА, медыяў і зацікаўленых беларусаў і беларусак прыняць удзел у светапогляднай дыскусіі, якая пройдзе ў Вільні 13 жніўня.
- Як выглядае беларуская нацыянальная ідэя ва ўмовах вымушанага падзелу грамадства?
- Як дыяспара можа працаваць на беларускую ідэю за межамі краіны?
- Як беларусам заставацца беларусамі ў Беларусі?
- Што (не)робяць медыі для фармавання новага наратыву?
На гэтыя ды іншыя тэмы падыскутуем з экспертамі:
- Алесь Пашкевіч, гісторык, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі
- Ірына Новік, журналістка, рэдактарка, папулярызатарка беларускіх народных традыцый
- Зоя Хруцкая, журналістка, мэнэджарка PALATNO Media
- Алесь Кіркевіч, гісторык журналіст, пісьменнік, аўтар відэапраектаў кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Мадэратар: Зміцер Лукашук, рэдактар эфіра Еўрарадыё, аўтар і вядоўца праграмы Ідэя Х, аўтар кніг «Беларуская нацыянальная ідэя».
Мерапрыемства адбудзецца 13 жніўня ў Вільні з 14.00 да 16.30.
Для ўдзелу ці асвятлення дыскусіі патрэбна зарэгістравацца.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Дэдлайн рэгістрацыі — да канца дня 11.08.2025
Колькасць месцаў абмежаваная.
Запрашэнне і адрас месца, дзе адбудзецца дыскусія, вы атрымаеце ў лісце на электронную пошту пасля заканчэння рэгістрацыі.
Мерапрыемства праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Нягледзячы на міжнародны статус, наша арганізацыя прызнаная лукашэнкаўцамі «экстрэмісцкім фармаваннем».
