EU4 Independent Media абвяшчае прыём заявак на атрыманне гранту для стварэння кантэнту для беларускай аўдыторыі (дэдлайн — 2 красавіка)
Праграма імкнецца падтрымаць незалежных вытворцаў кантэнту (камандаў ці асобных журналістаў) у стварэнні імі публікацый на грамадска значныя тэмы ў Беларусі, якія дагэтуль не дадстаткова асвятляліся. Апліканты могуць падаваць заяўкі на атрыманне гранту да €5000.

EU4IM працуе выключна з незалежнымі медыя. Медыя павінны адпавядаць наступнаму істотнаму патрабаванню:
- 
Уласнік медыя і/ці ягоныя бізнэс-партнеры не умешваюцца ў рэдакцыйны працэс. 
Грантаатрымальнікі, якія адпавядаюць крытэрам адбору:
- 
Усе зарэгістраваныя навінавыя арганізацыі, якія працуюць для аўдыторыі ў Беларусі; 
- 
Журналісцкія некамерцыйныя арганізацыі; 
- 
Незалежныя прадусарскія кампаніі; 
- 
Журналісты/здымачныя групы, якія дзейнічаюць ад імя кагосьці, хто пералічаны вышэй. 
Грантаатрымальнікі, якія адпавядаюць крытэрам адбору, павінны:
- 
Функцыянаваць не менш за 6 месяцаў да моманту падачы заяўкі; 
- 
Ствараць кантэнт на больш чым адной пляцоўцы (сацыяльныя сеткі лічацца таксама пляцоўкамі); 
- 
Мець уласны кодэкс журналісцкай этыкі/рэдакцыйную палітыку/сяброўства ў журналісцкай арганізацыі з сумесным кодэксам журналісцкай этыкі альбо рэпутацыю прытрымлівання журналісцкіх стандартаў ці ўдзел у адпаведных ініцыятывах; 
- 
Не дапускаць падвоенага атрымання падтрымкі на заяўленую публікацыю ад іншых праектаў, якія фінансуюцца ЕС. 
Наступныя медыя не адпавядаюць крытэрам адбору для атрымання гранту:
- 
Міжнародныя тэле-радыё кампаніі; 
- 
Міжурадавыя арганізацыі; 
- 
Арганізацыі, якія знаходзяцца на стадыі ліквідацыі, банкруцтва альбо супраць якіх былі вынесеныя судовыя рашэнні за карупцыю/махлярства; у выпадку атрымання, арганізацыі мусяць прадастваіць дадатковыя дакументы і/ці заяву аб адпавяданні крытэрам адбору. 
- 
Арганізацыі/журналісты, якія запрашваюць падтрымку з відавочнай мэтай тролінгу ці махлярства. 
Усе канчатковыя рашэнні адносна крытэраў адбору будуць прымацца камандай экспертаў EU4 Independent Media.
Дэдлайн падачы заявак – 2 красавіка, 2023.
Падайце заяўку праз онлайн-форму
 @bajmedia
                        @bajmedia