• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс European Press Prize 2026 (дэдлайн — 14 снежня)

    Журналісты і журналісткі з 46 краін Еўропы, у тым ліку Беларусі, могуць прыняць удзел у конкурсе.

    Конкурс European Press Prize 2026

    Заяўкі могуць дасылаць журналісты, якія працуюць у Еўропе, і журналісты, якія пішуць для еўрапейскіх медыяарганізацый або блогаў.

    На конкурс прымаюцца артыкулы, апублікаваныя ў перыяд з 1 снежня 2024 года па 31 снежня 2025 года. Журы не разглядае падкасты, фільмы, тэлевізійныя перадачы і іншыя віды непісьмовай журналістыкі. 

    Да публікацыі на мове арыгінала трэба дадаць пераклад на аглійскую мову.

    Катэгорыі конкурса:

    • выдатны рэпартаж,
    • інавацыі,
    • рэпартаж-расследаванне,
    • міграцыйная журналістыка,
    • публічны дыскурс. 

    Узнагарода ў кожнай з намінацый — 10 000 еўра.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдлайн падачы заявак — 14 снежня 2025 года.

    Дадатковыя пытанні дасылайце на пошту info@europeanpressprize.com 

    Прэмія Euro­pean Press Prize, якая прысуджаецца штогод, імкнецца стаць брэндам якаснай журналістыкі ў Еўропе. У рамках прэміі адзначаюцца найвышэйшыя дасягненні еўрапейскай журналістыкі, а прызы складаюць да дзесяці тысяч еўра ў кожнай катэгорыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці