Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 сакавіка)
Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае запуск другога раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
Хто можа прэтэндаваць на падтрымку
Праграма прызначана для грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 гадоў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій пасля жніўня 2020 года (палітычнае зняволенне, пагрозы, пераслед за грамадзянскую пазіцыю ці ўдзел у мірных пратэстах) і страцілі магчымасць працягваць навучанне ці працу.
На момант падачы заяўкі заяўнік або заяўніца павінны пражываць у краіне ЕС, ЕЭЗ або адной з краін Усходняга Партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Калі чалавек пакінуў Беларусь раней жніўня 2020 года, трэба даказаць, што гэта адбылося пад уплывам рэпрэсій, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 году.
Заяўнік ці заяўніца могуць падаць толькі адну заяўку ў межах кожнага раўнда праграммы. Кожны заяўнік ці заяўніца могуць быць падтрыманыя толькі 1 раз у межах праграмы.
Пры атрыманні падтрымкі бенефіцыяр павінен знаходзіцца ў ЕС для атрымання паслугаў, незалежна ад таго, анлайн ці афлайн яны праводзяцца.
Асноўныя палажэнні праграмы падтрымкі можна прачытаць тут.
Чым можа дапамагчы праграма
- прайсці курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў;
- прайсці моўныя курсы і экзамены для атрымання сертыфіката;
- зрабіць настрыфікацыю дыплома, вучонай ступені ці пасведчання аб адукацыі;
- прайсці курсы на атрыманне вадзіцельскіх правоў ( катэгорыі C, D, T);
- здаць кваліфікацыйныя экзамены;
- атрымаць прафесійную адукацыю (падтрымка навучання да 12 месяцаў).
Усе адукацыйныя і навучальныя мерапрыемствы могуць адбывацца ў розных фарматах: вочна, анлайн або ў змяшаным фармаце.
Усе мерапрыемствы павінны быць накіраваныя на кар’ернае і прафесійнае развіццё і праводзіцца ў ЕС. Калі заяўнік або заяўніца на момант падачы заяўкі знаходзіцца не ў ЕС, то пры станоўчым рашэнні ўсе вочныя мерапрыемствы павінны адбывацца на тэрыторыі ЕС. Пастаўшчыкі анлайн паслуг павінны быць зарэгістраваныя ў ЕС.
