• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фінансаванне журналісцкіх праектаў ад Journalists for Human Rights (дэдлайн — 31 студзеня)

    Арганізацыя Jour­nal­ists for Human Rights (JHR) — вядучая канадская структура ў галіне развіцця медыя — аб’яўляе прыём заявак на фінансавую падтрымку для незалежных журналістаў, медыяплатформаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія ствараюць кантэнт для беларуска- і рускамоўнай аўдыторыі.

    Праграма падтрымлівае кантэнт наступных напрамкаў:

    • расследавальныя матэрыялы (карупцыя, рэпрэсіі, лічбавыя пагрозы, санкцыі і інш.),
    • правы чалавека, у тым ліку ЛГБТК+ і правы жанчын,
    • асвятленне вайны супраць Украіны і супрацьдзеянне прапагандзе.

    Фарматы: тэкставыя матэрыялы, падкасты, відэа. Гэта могуць быць як адзінкавыя матэрыялы, так і серыі.

    Памер фінансавання: да 10 000 еўра. Прымаецца адна заяўка ад адной асобы ці арганізацыі ў кожным цыкле.

    Пададзены пітч павінен утрымліваць:

    • інфармацыю пра заяўніка і прыклады папярэдніх работ,
    • працоўную назву, агляд праекта і яго значнасць,
    • апісанне мэтавай аўдыторыі,
    • наяўныя або запланаваныя калабарацыі з НДА,
    • бюджэт і графік выканання,
    • дадатковыя элементы ў залежнасці ад тыпу кантэнту (план расследавання, апісанне герояў, структура падкаста, відэа і г.д.).

    Прыярытэт надаецца арыгінальным, этычным і значным для аўдыторыі гісторыям.

    БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ТУТ

    Дэдлайн — 31 студзеня 2026 года.

    Каб падаць заяўку, запоўніце ФОРМУ

    Пытанні можна дасылаць на пошту jhreurope@proton.me

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці