Форум Civil Match 2.0 запрашае журналістаў і прадстаўнікоў НДА да ўдзелу (рэгістрацыя да 29 чэрвеня)
Інстытут Гётэ ва Ўкраіне, Digitizing.Space, Insha Osvita і Усходнееўрапейская сетка па грамадзянскай адукацыі запрашаюць беларускія НДА, грамадскія ініцыятывы, ВНУ і медыя далучыцца да Civil Match 2.0.
Адкрыты конкурс для арганізацый грамадзянскай супольнасці — Civil Match 2.0. У 2021 годзе Civil Match зноў прымае заяўкі на пашырэнне супрацоўніцтва ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі.
Пасля вялікага поспеху ў 2020 годзе, Інстытут імя Гётэ ва Украіне сумесна з Digitizing.Space, Insha Osvita і Усходнееўрапейскай сеткай па грамадзянскай адукацыі рады паведаміць аб запуску новага набора Civil Match. Мерапрыемства створыць інтэнсіўныя ўмовы для развіцця супрацоўніцтва НДА і дапаможа выпрацаваць ідэі эфектыўнага міжнароднага партнёрства.
Civil Match — гэта анлайн-праект, скіраваны на актывізацыю супрацоўніцтва паміж НДА і актывістамі няўрадавых арганізацый з 10 краін — Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Францыі, Грузіі, Германіі, Малдовы, Польшчы, Расіі і Украіны.
Праграма Civil Match дзеліцца на два розныя этапы:
1–3 ліпеня 2021 г. — Civil Match
2,5‑дзённы інтэнсіўны анлайн-нэтворкінг, у якім удзельнікі могуць знайсці партнёраў і абмеркаваць сумесныя эфектыўныя праекты;
22–26 верасня 2021 г. — Civil Match Forum
4‑дзённае анлайн-мерапрыемства, на якім удзельнікі могуць атрымаць стартавыя сродкі для рэалізацыі сваіх сумесных праектаў і ўключыцца ў змястоўныя дыскусіі са спікерамі высокага ўзроўню, зацікаўленымі бакамі і іншымі ўдзельнікамі.
4 прыярытэты супрацоўніцтва НДА ў 2021 годзе:
1. Плюралізм і Медыя
Праекты, накіраваныя на ўмацаванне свабоды слова, доступу да інфармацыі і забеспячэння таго, каб журналісты і СМІ заставаліся ключавымі рухавікамі дэмакратычнага, устойлівага і мірнага развіцця.
2. Культура і каштоўнасці
Праекты, прысвечаныя каштоўнасцям грамадзянскай супольнасці шляхам прасоўвання інавацыйных ідэй для падтрымкі культурнага ўзаемадзеяння і абмену ідэямі.
3. Адукацыя і навучанне
Праекты, якія падтрымліваюць адукацыю і развіваюць новыя магчымасці для навучання, заснаваныя на такіх прынцыпах, як інклюзіўнасць, даступнасць і актыўнае навучанне.
4. Вырашэнне канфліктаў
Праекты, якія арыгінальным чынам узмацняюць дыялог і арганізоўваюць дзейнасць па садзейнічанні прымірэнню і садзейнічанню дыялогу ў раёнах, пацярпелых ад тэрытарыяльных канфліктаў.
Перавагі ўдзелу:
Усе ўдзельнікі Civil Match атрымаюць вялікую карысць ад удзелу, сустракаючыся з надзейнымі партнёрамі і будуючы з імі доўгатэрміновыя партнёрскія адносіны. Таксама падчас анлайн-сустрэчы лепшыя сумесныя прапановы ўдзельнікаў атрымаюць шанец выйграць адну з чатырох прэмій у памеры 1000 еўра (па адной для кожнага напрамку) і атрымаюць парады і інфармацыю пра тое, як падаць заяўку ў Федэральную праграму падтрымкі Міністэрства замежных спраў Германіі (FFO).
Больш за тое, удзельнікі таксама атрымаюць магчымасць:
● Сустрэцца са шматлікімі калегамі з 10 краін для абмеркавання грамадзянскіх праблем
● Знайсці патрэбных партнёраў для міжнародных праектаў
● Даведацца пра гісторыі поспеху мінулых трансгранічных праектаў
● Пабудоваць доўгатэрміновыя міжнародныя партнёрскія адносіны, заснаваныя на даверы і сяброўстве
● Атрымаць актуальную інфармацыю па формах грантавых заявак на трансгранічныя грамадзянскія праекты
● Павялічыць свае шанцы прыняць удзел у Civil Match Forum і аднымі з першых атрымаь інфармацыю аб магчымасцях фінансавання эфектыўных трансгранічных праектаў у Федэральным міністэрстве замежных спраў Германіі.
Аб Civil Match 2020
У мінулым годзе Civil Match стаў каталізатарам для новага фармата супрацоўніцтва і рэалізацыі праектных ідэй: у мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек з больш чым 600 арганізацый грамадзянскай супольнасці і было пададзена 238 праектных заявак. У гэтым годзе мы жадаем паўтарыць гэтую працу ў больш шырокім маштабе, стварыўшы яшчэ больш магчымасцей для супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці і павялічыўшы ўзаемадзеянне паміж партнёрамі.
Партнёры праекта:
Civil Match — гэта праграма, якая фінансуецца Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі і ініцыюецца Інстытутам імя Гётэ і Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі пры партнёрстве Digitizing Space, Bundeszentrale für politische Bildung, Інша Освіта і Усходнееўрапейскай сеткі па грамадзянскай адукацыі.
Як прыняць удзел?
Каб далучыцца да Civil Match і наведаць усе публічныя сэсіі і зарганізаваць асабістыя сустрэчы з удзельнікамі грамадзянскай супольнасці з 10 краін, запоўніце АНКЕТУ — Дэдлайн: 29 чэрвеня 2021 года. Звярніце ўвагу, што заяўкі на Civil Match Forum (22–26 верасня 2021) будуць адкрыты пасля Civil Match (1–3 ліпеня 2021 года). Дадатковая інфармацыя і адказы на найчасцей задаваемыя пытанні можна знайсці па адрасе: https://civil-match.online/#faq
У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў звяжыцеся з намі па адрасе: info@civil-match.online.
Далучайцеся да мясцовых мерапрыемстваў:
Пры дапамозе супольнасці таленавітых партнёраў у гэтым годзе Civil Match таксама арганізуе серыю лакальных анлайн-мерапрыемстваў для заахвочвання міжнароднага супрацоўніцтва, для таго каб прадаставіць дадатковую інфармацыю пра тое, як падаць заяўку на Civil Match 2.0 і падтрымаць мясцовых актывістаў НДА і грамадскія ініцыятывы.
● Германія — аўторак, 22 чэрвеня 2021 г.
● Малдова — серада, 23 чэрвеня 2021 г.
● Польшча — чацвер, 24 чэрвеня 2021 г.
● Арменія — пятніца, 25 чэрвеня 2021 г.
Больш інфармацыі можна знайсці на сайце Civil Match: https://civil-match.online/
Кантактная асоба:
Вольга Тугарынава,
Праектны каардынатар Інстытут імя Гётэ ва Украіне
olha.tuharinova@goethe.de