• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каманда беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1 запрашае на сустрэчу (22 ліпеня)

    Калегаў фатографаў, сябраў ФШ1 і аматараў фатаграфіі запрашаюць на адкрытую размову пра супольнасць і фатаграфію.

    У ліпені 2025 беларуская фатаграфічная платформа ФШ1 запускае новы сезон праграм. З гэтай нагоды каманда вырашыла падзяліцца планамі, а таксама даведацца пра запыты і патрэбы супольнасці, каб пашукаць кропкі сутыкнення – што можна рабіць разам і  як можна быць карыснымі адзін аднаму.

    Сустрэча адбудзецца 22 ліпеня 2025 года ў прасторы Дужы Покуй – Warec­ka 4/6, Warsza­wa (уваход з Kubu­sia Puchat­ka). Пачатак а 19.00.

    У сустрэчы могуць прыняць ўдзел усе, каму цікава фатаграфічная творчасць (асабліва беларуская). Досвед у фатаграфіі не мае значэння.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    ФШ1 – платформа, асноўная мэта якой стварэнне прасторы і ўмоў для вольнай фатаграфічнай творчасці і аб’яднання фатографаў з Беларусі. Займаецца арганізацыяй сустрэч, дыскусій і адукацыйных мерапрыемстваў – лекцый, майстар-класаў і артыст-токаў. Будуе супольнасць, дапамагае аўтарам заявіць пра сябе, наладжвае міжнародныя сувязі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці