• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў шукае праграмнага дырэктара

    Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў (GIJN) адкрыла вакансію праграмнага дырэктара. Шукаюць чалавека, які будзе планаваць, адміністраваць, каардынаваць, распрацоўваць і ўкараняць новыя праграмы і праекты з мэтай падтрымкі расследавальніцкай журналістыкі ва ўсім свеце, з асаблівым акцэнтам на краіны з рэпрэсіўнымі рэжымамі і маргіналізаваныя супольнасці.

    Патрабаванні да кандыдата:

    • Больш за 15 гадоў працы ў журналістыцы.
    • Глыбокія веды ў галіне расследавальніцкай журналістыкі і журналістыкі дадзеных.
    • Кіраўніцкі вопыт у журналісцкім асяроддзі. 
    • Увага да дэталяў.
    • Уменне працаваць самастойна і адказна ў дэцэнтралізаванай арганізацыі.
    • Здольнасць эфектыўна працаваць у міжкультурным асяроддзі і з партнёрамі па ўсім свеце.
    • Надзейная сетка кантактаў і вопыт супрацоўніцтва з супольнасцю журналістаў-расследавальнікаў будзе перавагай.
    • Вопыт у сферы фандрайзінгу будзе перавагай.
    • Вольнае валоданне англійскай мовай. Валоданне іншымі мовамі будзе перавагай.

    Падрабязнасці і форма заяўкі ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці