• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты для журналістак ад Kim Wall Memorial Fund (дэдлайн — 7 снежня)

    Міжнародны фонд жанчын, якія працуюць у СМІ (Inter­na­tion­al Wom­en’s Media Foun­da­tion) прымае заяўкі на грант памяці шведскай журналісткі Кім Валь.

    Шведская журналістка Кім Валь. Фота: Том Валь

    Фінансаванне ў памеры 5 тысяч долараў могуць атрымаць жанчыны і небінарныя персоны.

    Прымаюць заўкі ад журналістак з досведам працы не менш за год. Да ўдзелу могуць далучыцца як штатныя, так і фрыланс-журналісткі. Неабходна добра валодаць англійскай мовай. 

    Кандыдаткі павінны мець доказ зацікаўленасці ад рэдактара або пацверджаны вопыт публікацый у вядомых СМІ.

    Дэдлайн падачы заявак — 7 снежня 2025 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Кім Ісабель Фрэдэрыка Валь (1987–2017) была забітая на борце найбуйнейшай у свеце прыватнай падводнай лодкі «Наўтылус». Яна рыхтавала матэрыял пра ўладальніка лодкі, дацкага прадпрымальніка Петэра Мадсена, які па выніках следства быў прызнаны вінаватым у гібелі Кім Валь.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці