• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты Tarbell для стварэння матэрыялаў пра штучны інтэлект (наступны дэдлайн — 31 траўня)

    Цэнтр журналістыкі штучнага інтэлекту Tar­bell прапануе гранты ў памеры ад 1000 да 15 000 долараў ЗША.  Падтрымліваюць арыгінальныя журналісцкія матэрыялы на тэму ШІ і яго ўплыву.

    Фота: Thi­sIsEn­gi­neer­ing / pexels.com

    Tar­bell сканцэнтраваны на пісьмовай журналістыцы, але таксама фінансуе журналістыку ў іншых фарматах. Чакаецца, што кандыдаты будуць мець грунтоўны досвед у журналістыцы, ідэальна ў галіне штучнага інтэлекту або тэхналагічных рэпартажаў. Журналісты з досведам расследаванняў асабліва заахвочваюцца да падачы заявак. 

    Магчымыя напрамкі для распрацоўкі тэмаў:

    • унутраная праца вядучых кампаній у галіне штучнага інтэлекту;
    • нацыянальная і міжнародная палітыка ў галіне ШІ;
    • інтэграцыя штучнага інтэлекту ў працу ўрадаў і войска;
    • магчымасці і бяспека ШІ;
    • будучыня грамадства ў эпоху ШІ.

    Гэтыя рэпартажы павінны дапамагчы у падрыхтоўцы тлумачальных матэрыялаў для грамадскасці аб складаных тэмах штучнага інтэлекту.

    Дэдлайн: наступны раўнд грантаў завершыцца 31 траўня 2025 года

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці