Вэбінар «Як абараніць Telegram і Signal у 2025 годзе» (дэдлайн — 9 снежня)
Ёсць жаданне нарэшце разабрацца ў тым, як менавіта злаўмыснікі атакуюць уліковыя запісы, якія хітрыкі найбольш спрацоўваюць на карыстальнікаў і якія налады сапраўды абараняюць? Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на вэбінар «Як абараніць Telegram і Signal у 2025 годзе».

На вэбінары:
- разбяруць прыклады рэальных таргетаваных фішынгавых атак супраць карыстальнікаў Telegram і Signal;
- раскажуць, як дакладна працуе механіка ўзлому акаўнтаў;
- растлумачаць, як праверыць, ці знаходзіцца нехта ў тваім акаўнце ўжо зараз — і што рабіць у такім выпадку;
- пакажуць наладкі і інструменты, якія істотна павышаюць бяспеку акаўнта;
- засяродзяцца на тыповых памылках, якія дапускаюць карыстальнікі, — і на тым, як іх пазбегнуць.
Наўпрост падчас вэбінару можна будзе зрабіць канкрэтны крок да бяспекі сваіх месэнджараў. Без складаных тэхналогій — толькі тое, што сапраўды працуе.
Будзе карысна: Усім, хто карыстаецца мэсенджарамі як асноўным каналам камунікацыі.
Вядзе варкшоп: эксперт каманды RESIDENT.NGO
Калі: 10 снежня 2025 г., 17:00 Варшава, 18:00 Вільня, 19:00 Мінск
РЭГІСТРАЦЫЯ
Дэдлайн рэгістрацыі: 9 снежня, 17:00 па Варшаве, 18:00 па Вільні, 19:00 па Мінску.
За дзень і за гадзіну да пачатку вэбінара зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e‑mail, пазначаны ў анкеце.
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Ёсць пытанні? Пішыце: community@j4t.info.
@bajmedia