• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тысяча Вялікіх Братоў: як збіраюць твае дадзеныя анлайн і што з гэтым рабіць (дэдлайн — 15 верасня)

    Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны вэбінар.

    Googleсацсеткі, крамы, нават твая любімая кававая сетка — усе яны штодня збіраюць інфармацыю пра цябе.

    Але што менавіта яны ведаюць? І як гэта ўплывае на тваю свабоду і бяспеку?

    На бясплатным вебінары «Тысяча Вялікіх Братоўяк збіраюць твае дадзеныя анлайн і што з гэтым рабіць» пагаворым пра:

    • якія дадзеныя можа «накапаць» пра цябе Google ці Chat­G­PT;
    • што хаваецца за кукамі на сайтах і чаму яны паўсюль;
    • што адбываецца з тваімі дадзенымікалі ты ставіш птушачку «Я згодны» ў анкеце ці пры атрыманні карткі на зніжкі;
    • ​​якія правы табе гарантуе GDPR і як іх пісьменна выкарыстоўваць.

    Вядзе вэбінарАляксей Казлюк, эксперт па лічбавай прыватнасці і GDPR.

    Для кагобудзе карысны журналістам і журналісткамактывістам і актывісткамусім, хто хоча лепш зразумець, як працуе GDPR для звычайных людзей.

    Калі: 15 верасня 2025 года. 17:00-18:00 па Варшаве18:00-19:00 па Вільнюсе19:00-20:00 па Тбілісі.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдайн рэгістрацыі  15 верасня 2025 года, 10:00 па Варшаве, 11:00 па Вільнюсе.

    У дзень вэбінару зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e-mail, пазначаны ў анкеце.

    Працоўныя мовыбеларуская і руская.

    Ёсць пытанніПішы: community@j4t.info.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці