• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Практычны курс «Камунікацыйныя стратэгіі для НДА і валанцёрскіх ініцыятыў» (дэдлайн – 9 сакавіка)

    У красавіку 2025 года ініцыятывы “Іншыя” і “Razam” запускаюць міні-курс па камунікацыйнай стратэгіі з афлайн-трэнінгам у Вільні і наступнай ментарскай анлайн-падтрымкай.

    Асновай курса з’яўляецца досвед і навыкі працы з камунікацыйнымі стратэгіямі ў камерцыйным сектары. 

    Чаму навучацца ўдзельнікі:

    • аналізаваць дзейнасць і канкрэтныя праекты ў цяперашнім камунікацыйным кантэксце;
    • вызначаць ключавыя аўдыторыі для іх;
    • правільна ставіць камунікацыйныя задачы, зыходзячы з мэтаў арганізацыі або ініцыятывы;
    • фармуляваць асноўныя паведамленні для розных аўдыторый;
    • ператвараць стратэгічнае бачанне ў канкрэтныя брыфы для наступнай рэалізацыі.

    Атрыманне гэтых навыкаў і стратэгічнага мыслення дапаможа дакладней даносіць карысць, сэнсы і перавагі арганізацыі, каб гэта было зразумела і бачна аўдыторыям, медыя і партнёрам.

    Для каго гэты трэнінг?

    • вы займаецеся медыйным накірункам у вашай арганізацыі, развіваеце сацыяльныя сеткі або YouTube-канал;
    • кіруеце праектамі і хочаце навучыцца прасоўваць іх у публічнай прасторы;
    • жадаеце, каб ваш стратэгічны план улічваў каналы і спосабы прасоўвання;
    • бачыце, што многія вакол гавораць пра камунікацыйную стратэгію і хочаце даведацца, што гэта такое і як яна можа дапамагчы вашай дзейнасці.

    Арганізатары вітаюць удзел двух чалавек ад арганізацыі або ініцыятывы. Галоўным крытэрам адбору з’яўляецца наяўнасць канкрэтных задач і праектаў, для якіх вы хацелі б распрацаваць камунікацыйную стратэгію.

    Дата і час афлайн-трэнінгу:

    • 10 красавіка — з 10:00 да 16:00;
    • 11 красавіка — з 10:00 да 16:00.

    Месца правядзення: цэнтр Вільні (дакладнае месца будзе паведамлена адабраным удзельні_цам).

    Ментарская падтрымка: анлайн з траўня па чэрвень.

    РЭГІСТРАЦЫЯ адкрыта да 9 сакавіка 2025 года ўключна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    17.07.2024
    Акцэнты

    Силовики пишут белорусам за границей в Telegram. Какие настройки мессенджера помогут защитить приватность?

    С начала текущего года силовики (или люди, выдающие себя за них) все чаще пишут белорусам за границей в мессенджерах. Обычная их цель — уговорить или заставить собеседников вернуться в страну. «Зеркало» рассказывает, как настроить Telegram так, чтобы незнакомый человек не мог вам написать.
    17.04.2024
    Акцэнты

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    Мессенджеры запоминают историю поисковых запросов пользователей. Если ваш телефон попал в чужие руки, злоумышленник сможет узнать названия чатов (каналов, групп), которые вы вбивали в поисковую строку.  «Зеркало» рассказывает, как удалить эту информацию в популярных мессенджерах — Telegram и Viber.
    17.06.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці