Канферэнцыя па працы СМІ падчас канфліктаў (Ізраіль)
З 28-га жніўня па 1-га верасня 2016 года ў горадзе Герцлія (Ізраіль) пройдзе міжнародная канферэнцыя "СМІ ў канфліктах".
Мерапрыемства ладзіць Школа кіравання, дыпламатыі і стратэгіі імя Лаўдэра (Герцлія, Ізраіль).
Навукоўцы і прафесійныя журналісты абмяркуюць праблемы працы ў зонах канфліктаў.
Праграма канферэнцыі ўключае: лекцыі экспертаў, паездкі па Ізраілі з наведваннем канфліктных зонаў, семінары.
Арганізатары цалкам аплочваюць знаходжанне ўдзельнікаў канферэнцыі ў Ізраілі, аднак не кампенсуюць кошт авіяквіткоў.
Удзельнікамі канферэнцыі могуць стаць журналісты з любой краіны свету.
Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.
Падрабязная інфармацыя — тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў